Напярэдадні Міжнароднага дня архіваў ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці» была праведзена лекцыя на тэму «Віцебскае творчае аб’яднанне мастакоў «УНОВИС» у фондах установы «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці».

8 чэрвеня 2022 г., напярэдадні Міжнароднага дня архіваў, ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці» для навучэнцаў Дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў № 3 г. Віцебска «Маладзік» была праведзена лекцыя на тэму «Віцебскае творчае аб’яднанне мастакоў «УНОВИС» у фондах установы «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці».

Навучэнцаў пазнаёмілі з дакументамі аб стварэнні Віцебскага мастацкага вучылішча і аб яго знакамітых выкладчыках. Былі агучаныя магчымыя прычыны выбару Казімірам Малевічам г.Віцебску як месца для рэалізацыі сваіх творчых праектаў.

Супрацоўнікі архіва распавялі пра ўмовы з’яўлення ў Віцебску арганізацыі мастакоў «УНОВИС», якая садзейнічала ўзнікненню прынцыпова новых напрамкаў у сусветным мастацтве і аказала ўплыў на далейшае развіццё сусветнай мастацкай культуры і дызайну.

З дапамогай відэараду былі прадэманстраваны архіўныя крыніцы, якія захоўваюцца ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці» і пацвярджаюць факт існавання «УНОВИС» менавіта як віцебскай творчай арганізацыі мастакоў.

У канцы лекцыі навучэнцаў правялі ў архівасховішча і расказалі аб парадку захоўвання архіўных дакументаў.