Аб правядзенні круглага стала на тэму «Актуальныя праблемы пры правядзенні навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў у структурных падраздзяленнях ІМПЗ»

У рамках Міжнароднага тыдня архіваў 8 чэрвеня 2022 года вядучым архівістам аддзела фарміравання НАФ Дзяржархіва ў г. Оршы Кажанавай Святланай Іванаўнай са спецыялістамі структурных падраздзяленняў інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Аршанскім раёне праведзены круглы стол на тэму «Актуальныя праблемы пры правядзенні навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў падраздзяленнях ІМПЗ».

Удзельнікі круглага стала абмеркавалі пытанні, якія датычацца комплексу работ пры правядзенні экспертызы каштоўнасці дакументаў, афармленні і апісанні спраў, парадак перадачы спраў у ведамасны архіў.

Кажанава С.І. распавяла пра тыповыя памылкі пры фармаванні і афармленні спраў. Акрамя таго, азнаёміла ўдзельнікаў з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь у сферы архіўнай справы, адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасцю.

У рамках работы круглага стала і яго праблематыкі было зададзена шмат пытанняў спецыялісту архіва і арганізаваны прадуктыўныя зносіны.