Узнагароджанне работнікаў БДАКФФД падчас мерапрыемстваў, прымеркаваных да Свята працы 1 траўня
Работнікі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Святу працы 1 Мая. У Дзіцячым парку г. Дзяржынска адбылося ўшанаванне прадстаўнікоў працоўных дынастый, ветэранаў працы, прафсаюзных актывістаў.
Працоўную дынастыю архіва прадстаўляла сям’я Бабок-Дубатоўка, агульны працоўны стаж у архіўнай галіне, якой складае 84 гады. Каштоўным падарункам Дзяржынскага раённага аб’яднання прафсаюзаў быў узнагароджаны прадстаўнік гэтай працоўнай дынастыі Дубатоўка Генадзь Мікалаевіч.
За добрасумленную шматгадовую працу, настаўніцтва, актыўную жыццёвую пазіцыю, а таксама ў сувязі з юбілейнай датай сярод ганаровых ветэранаў працы Дзяржынскага раёна была адзначана былы работнік архіва Таццяна Леанідаўна Рахманько.
У дзіцячым раённым конкурсе чытальнікаў “Усе прафесіі важныя!” удзельнічала навучэнка ДУА «Гімназія г. Дзяржынска» Марыя Сарган, дачка галоўнага бухгалтара архіва Ірыны Юр’еўны Сарган. Выступленне атрымала высокую ацэнку, таленавітую дзяўчынку ўзнагародзілі дыпломам I ступені і падарункамі ад аб’яднання прафсаюзаў.
![]() |
1. Узнагароджанне Генадзя Мікалаевіча Дубатоўкі – прадстаўніка працоўнай дынастыі Дубатовак (1 мая 2022 г., г.Дзяржынск, фота з сайта dzr.by) |
![]() |
2. Узнагароджанне ветэрана працы Таццяны Леанідаўны Рахманько (1 мая 2022 г., г.Дзяржынск, фота з сайта dzr.by) |
![]() |
3. Пераможца конкурсу чытальнікаў Марыя Сарган (1 мая 2022 г., г.Дзяржынск, фота з сайта dzr.by) |