Аб правядзенні ў НГАБ у г.Гродна навучальнага мерапрыемства па папярэджанні няшчасных выпадкаў на водах старшынёй Ленінскага раённага аддзела ТРВОД Хацяновіч В. М.
04 мая 2022 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна ў рамках правядзення работы па папярэджанні няшчасных выпадкаў на водах быў запрошаны старшыня Ленінскага раённага аддзела ТРВОД Хацяновіч В. М., якая расказала пра арганізацыю і ўдасканаленне работы па ахове жыцця людзей на водах у месцах размяшчэння выратавальных станцый і пастоў, аказанні першай медыцынскай дапамогі тапельцам, прыцягненні грамадскасці да ўдзелу ў тлумачальнай рабоце сярод насельніцтва па папярэджанні няшчасных выпадкаў на водах, уцягванні ў члены АСВОД шырокіх слаёў насельніцтва, статыстыцы няшчасных выпадкаў на вадзе па г.Гродна і вобласці і інш.
У ходзе дыскусіі супрацоўнікі архіва задалі шэраг пытанняў аб мерах па папярэджанні няшчасных выпадкаў на водах.