Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе» прыняла ўдзел у акцыі «Кветка Перамогі ў кожным акне!»

З 2 па 13 мая 2022 г. на Гродзеншчыне праходзіць абласная акцыя «Кветка Перамогі ў кожным акне!». Яна прымеркавана да Года гістарычнай памяці і Дня Перамогі. Яе мэта – прыцягнуць увагу грамадскасці да гераічнага мінулага беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аддаць даніну памяці і павагі героям, якія абаранялі мірнае неба цаной уласнага жыцця і сталі прыкладам мужнасці і самаахвярнасці для сучаснага пакалення беларусаў. Супрацоўнікі дзяржархіва прынялі ўдзел у гэтай акцыі.