Аб правядзенні ў НГАБ у г.Гродна навучальнага мерапрыемства па папярэджанні парушэнняў патрабаванняў пажарнай бяспекі начальнікам Гродзенскага гарадскога аддзела па НС
04 мая 2022 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна ў рамках правядзення работы па прадухіленні парушэнняў патрабаванняў пажарнай бяспекі праведзена навучальнае мерапрыемства начальнікам Гродзенскага гарадскога аддзела па НС Зайковым В.Б.
Супрацоўнікі архіва былі азнаёмлены з правіламі і абавязкамі грамадзян па прадухіленні парушэнняў патрабаванняў пажарнай бяспекі, а таксама адказнасцю за іх парушэнне, прычынамі ўзнікнення пажараў, паслядоўнасцю дзеянняў пры аказанні першай дапамогі пацярпелым, статыстыкай пажараў і загінуўшых па г.Гродна і вобласці.
Увазе архівістаў былі прадстаўлены фільм пра наступствы невыканання правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі электрапрыбораў і электраправодкі, метадычныя дапаможнікі (кніжкі, брашуры і г.д.) аб аказанні неадкладнай дапамогі пры надзвычайных сітуацыях.
Таксама прысутнымі былі зададзены пытанні лектару на тэмы па пажарнай бяспецы, якія іх цікавяць.