Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі выдадзены зборнік дакументаў «Уніяцкія цэрквы Вялікага Княства Літоўскага XVII ст.: матэрыялы генеральных візітацый»
Зборнік утрымлівае тэксты ўсіх вядомых на сённяшні дзень матэрыялаў генеральных візітацый уніяцкіх цэркваў і манастыроў Вялікага Княства Літоўскага XVII ст., якія захоўваюцца ў архівах і бібліятэках Беларусі, Расіі і Украіны.
Для зручнасці карыстання кніга забяспечана багатым навукова-даведачным апаратам – прадмовай, патэкставымі заўвагамі, асабовым і геаграфічным паказальнікамі.
Укладальнік кнігі – намеснік дырэктара НГА Беларусі Дзяніс Лісейчыкаў.
Зборнік распачынае выдавецкую серыю НГА Беларусі пад назвай «Святыні Вялікага Княства Літоўскага», галоўная задача якой заключаецца ў публікацыі ў сістэматызаваным выглядзе масавых крыніц па гісторыі асноўных канфесій на тэрыторыі ВКЛ XVI–XVIII стст.