Нацыянальнаму архіву Рэспублікі Беларусь – 94 гады
28 мая 2021 г. спаўняецца 94 гады са дня стварэння Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. За гэтыя гады архіў прайшоў вялікі і няпросты шлях станаўлення, пошукаў аптымальных і эфектыўных форм работы, умацавання кадравага патэнцыялу і матэрыяльна-тэхнічнай базы. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь з’яўляецца найбуйнейшым сховішчам неацэннай дакументальнай гістарычнай спадчыны, якая адлюстроўвае важнейшыя падзеі сучаснай грамадска-палітычнага, эканамічнага і культурнага жыцця краіны.
Інавацыйная накіраванасць у працы, укараненне сучасных тэхналогій, рэалізацыя наватарскіх праектаў у публікацыйнай, выставачнай дзейнасці дазваляюць калектыву ўпэўнена ісці ў нагу з часам і ўносіць дастойны ўклад у развіццё архіўнай галіны, выконваючы ўскладзеную на архівістаў місію па захаванні дакументальнай спадчыны нацыі, забяспечваць высокі ўзровень прадастаўлення інфармацыйных паслуг і доступа да архіўных фондаў дзяржаўным органам, арганізацыям, установам навукі і культуры, грамадзянам. Намаганнямі спецыялістаў архіва зберагаецца і прымнажаецца дакументальная скарбніца Беларусі, умацоўваецца непарыўная сувязь паміж мінулым, сучасным і будучым.
Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь па праву з’яўляецца флагманам архіўнай справы ў краіне.