4 кастрычніка 2017 г. Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці правёў ўрачыстае мерапрыемства «АрхиFest», прысвечанае прафесійнаму святу – Дню архівіста

4 кастрычніка 2017 г. Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці правёў урачыстае мерапрыемства «АрхиFest», прысвечанае прафесійнаму святу – Дню архівіста, у рамках якога адбылася прэзентацыя зборніка «Мінская вобласць у дакументах і матэрыялах. Выпуск 4. 1954-1964 гг. «Час пераменаў».

З віншаваннямі ў адрас кіраўніцтва і калектыву да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнулася першы намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В. У. Бірукова, а таксама першы намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама І. А. Цалікавец.

У ходзе прэзентацыі перад прысутнымі выступілі Прарэктар па вучэбнай рабоце БДУ, кандыдат гістарычных навук, дацэнт С. М. Ходзін, прафесар кафедры гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу БДУ, доктар гістарычных навук В. К. Коршук, дацэнт кафедры крыніцазнаўства БДУ, кандыдат гістарычных навук М. Ф. Шумейка, вядучы навуковы супрацоўнік НАН Беларусі,кандыдат гістарычных навук, дацэнт В. Г. Мазец, вучоны сакратар Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт А. П. Салаўянаў, прафесар кафедры крымінальна-выканаўчага права крымінальна-выканаўчага факультэта Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь, доктар гістарычных навук А. В. Шаркоў, галоўны рэдактар часопіса «Беларуская думка» А. Л. Самовіч і іншыя.

У рамках мерапрыемства адбылося ўрачыстае ўручэнне членскіх білетаў супрацоўнікам архіва, які ўступіў у Партызанскую раённую першасную арганізацыю РГА «Белая Русь».

У мерапрыемстве прыняў удзел старшыня Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў В. М. Філімонаў.

Зборнік «Мінская вобласць у дакументах і матэрыялах. Выпуск 4. 1954-1964 гг. «Час пераменаў»

Ганаровае мерапрыемства «АрхиFest», прысвечанае Дню архівіста, у Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці