Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўная ўстанова «Беларускі цэнтр лічбавізацыі архіўнай дзейнасці» (БелЦЛАД)


Склад фондаў архіва электронных дакументаў

Асноўную частку дакументаў архіва электронных дакументаў складаюць інфармацыйныя рэсурсы дзяржаўнага значэння, якія захоўваюцца ў выглядзе архіўных копій:

  • Дзяржаўны рэгістр інфармацыйных рэсурсаў Рэспублікі Беларусь
  • Дзяржаўны рэгістр інфармацыйных сістэм Рэспублікі Беларусь
  • Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь
  • Банк звестак аб гісторыка-культурных каштоўнасцях Рэспублікі Беларусь
  • Банкі дадзеных аб сярэдніх спецыяльных, прафесійна-тэхнічных, вышэйшых навучальных установах, агульнаадукацыйных школах
  • Дзяржаўны рэестр каштоўных папер Рэспублікі Беларусь
  • Агульны рэестр прафудзельнікаў рынку каштоўных папер
  • Дзяржаўны рэестр навукова-тэхнічных, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ

Акрамя таго, у архіве БелЦЛАД захоўваюцца статыстычныя дадзеныя па установам культуры і мастацтва Рэспублікі Беларусь, архіўная калекцыя лічбавых копій дакументаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, нарматыўныя, метадычныя дакументы і публікацыі БЕЛНДІДАС, нарматыўныя і метадычныя дакументы БелНДЦЭД, заключныя справаздачы НДР навукова-даследчай установы “Інстытут ядзерных праблем” БДУ.