Правядзенне прыкладных навуковых даследаванняў, накіраваных на забеспячэнне
доўгатэрміновай захаванасці і даступнасці электроннай дакументацыі, удасканаленне
тэхналогій беспапяровага дакументавання ў дзяржаўных, грамадскіх і камерцыйных
установах, арганізацыях, прадпрыемствах
Удзел ва ўдасканаленні заканадаўчай,
нарматыўнай і метадычнай базы ў мэтах забеспячэння сапраўднасці, дакладнасці
і захаванасці электронных дакументаў
Пастаяннае дзяржаўнае захоўванне
электронных дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь
Метадалагічнае
і метадычнае забеспячэнне ведамаснага захоўвання электронных дакументаў, фарміравання
і выкарыстання дзяржаўных інфармацыйных рэсурсаў
Распрацоўка навуковых
прынцыпаў і непасрэднае ажыццяўленне экспертызы каштоўнасці электронных дакументаў
Укараненне
і ўдасканаленне інфармацыйных тэхналогій доступу да традыцыйных архіўных
дакументаў
Навуковае выкарыстанне і публікацыя дакументаў Нацыянальнага
архіўнага фонду, матэрыялаў па гісторыі развіцця інфарматыкі ў Беларусі, навуковай
і навукова-метадычнай літаратуры па напрамках дзейнасці цэнтра
Выяўленне
дакументаў па гісторыі Беларусі ў замежных архівах і набыццё іх электронных
копій
Публікацыя ў друку, сродках электронных камунікацый
і на машынных носьбітах зборнікаў дакументаў і іншай літаратуры, грамадска-палітычнага,
навукова-тэхнічнага, юрыдычнага, навучальнага і даведачнага характару на беларускай мове,
рускай і іншых мовах, падрыхтоўка да публікацыі сумесна з архіўнымі ўстановамі
зборнікаў навуковых работ і перыядычных выданняў па ўжыванні інфарматыкі ў архіўным
справе
Распрацоўка праграмных сродкаў, якія забяспечваюць аўтаматызацыю асноўных
тэхналагічных працэсаў у дзейнасці архіўнай галіны
Забеспячэнне
функцыянавання інфармацыйнага рэсурсу архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь
– сайта “Архівы Беларусі”