Дзяржаўная ўстанова «Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі» (БелНДЦЭД)
Распрацоўкі цэнтра
Нарматыўныя дакументы:
- Дзяржаўны стандарт Рэспублікі Беларусь СТБ) 1221-2000 «Дакументы электронныя. Правілы выканання, зварота і захоўвання» (уведзены ў дзеянне з 01.09.2000)
- Інструкцыя аб перыядычнасці стварэння архіўных копій інфармацыйных рэсурсаў і парадку іх перадачы на дзяржаўнае захоўванне (зацверджана пастановай Дзяржаўнага Камітэта па архівах і Справаводству Рэспублікі Беларусь ад 24 сакавіка 2000 г. № 12)
- Інструкцыя па правядзенні экспертызы каштоўнасці і перадачы электронных дакументаў і інфармацыйных рэсурсаў на дзяржаўнае захоўванне (зацверджана пастановай Дзяржаўнага
Камітэта па архівах і Справаводству Рэспублікі Беларусь ад 23 сакавіка 2005 г. № 3).
Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2005 г., № 8/12367 - Інструкцыі аб арганізацыі працы з дакументамі ў электронным выглядзе ў архіве арганізацыі (зацверджана пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 30 чэрвеня 2010 г. № 36).
Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010 г., № 8/22642 - Інструкцыя па правядзенні экспертызы каштоўнасці і перадачы на дзяржаўнае захоўванне дакументаў у электронным выглядзе і інфармацыйных рэсурсаў (зацверджана пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 30 чэрвеня 2010 г. № 37)
.
Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010 г. № 8/22643 - Інструкцыя аб парадку арганізацыі працы з дакументамі ў электронным выглядзе ў архівах дзяржаўных органаў, іншых арганізацый (зацверджана пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 11 мая 2012 г. № 120).
Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2012 г., № 58, 8/25570
- Інструкцыя аб парадку правядзення экспертызы каштоўнасці і перадачы на пастаяннае захоўванне дакументаў у электронным выглядзе і інфармацыйных рэсурсаў (зацверджана пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 11 мая 2012 г. № 121).
Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2012 г., № 58, 8/25571
Метадычныя дакументы:
- Метадычныя рэкамендацыі «Архіўнае захоўванне электронных дакументаў» (зацверджаны Старшынёй Дзяржаўнага камітэта па архівах і справаводству Рэспублікі Беларусь 24.12.1998)
- Метадычныя рэкамендацыі па прымяненні нарматыўна-прававых актаў у мэтах забеспячэння захаванасці электронных дакументаў (зацверджаны Старшынёй Дзяржаўнага камітэта па архівах і справаводству Рэспублікі Беларусь 27.12.2000)
- Метадычныя рэкамендацыі па правядзенні экспертызы каштоўнасці электронных дакументаў і падрыхтоўкі іх да перадачы на дзяржаўнае захоўванне ((зацверджаны Старшынёй Дзяржаўнага камітэта па архівах і справаводству Рэспублікі Беларусь 15.02.2001)
- Канцэпцыя лічбавага капіявання дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь (зацверджана загадам Старшыні Дзяржаўнага камітэта па архівах і справаводству Рэспублікі Беларусь ад 29.10.2001 № 45)
- Метадычныя рэкамендацыі па падрыхтоўцы суправаджальнай дакументацыі пры перадачы электронных дакументаў на дзяржаўнае захоўванне (зацверджаны загадам Старшыні Камітэта па архівах і справаводству пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18.10.2002 № 36)
- Метадычныя рэкамендацыі па перадачы электронных дакументаў у ведамасны архіў з структурных падраздзяленняў арганізацыі, установы, прадпрыемствы (узгоднены пратаколам Цэнтральнай экспертнай метадычнай камісіі Камітэта па архівах і справаводству пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29.01.2003 № 1)
- Метадычныя рэкамендацыі па ўліку і захоўванню электронных дакументаў ва ўстановах, арганізацыях, прадпрыемствах (узгоднены пратаколам Цэнтральнай экспертнай метадычнай камісіі Камітэта па архівах і справаводству пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17.12.2004 № 4)
- Метадычныя рэкамендацыі па уніфікацыі працэсу алічбаваных архіўных дакументаў і ідэнтыфікацыі іх лічбавых копій (зацверджаны загадам дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2007 № 56 з зменамі, унесенымі загадамі дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь 06.02.2009 № 4, ад 02.04.2013 № 14, ад 25.09.2015 № 35)
- Метадычныя рэкамендацыі па падрыхтоўцы і перадачы архіўных дакументаў для алічбавання, ўліку і захоўванню лічбавых копій (зацверджаны загадам дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 25.11.2008 № 38)
- Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі працы з электроннымі дакументамі ў арганізацыях Рэспублікі Беларусь (зацверджаны загадам дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 01.03.2010 № 11)
- Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі працы з дакументамі ў электронным выглядзе ў архівах арганізацый Рэспублікі Беларусь (зацверджаны загадам дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2012 г. № 37)
- Метадычныя рэкамендацыі па пераходзе на электронны дакументаабарот у дзяржаўным кіраванні Рэспублікі Беларусь (зацверджаны загадам дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 30.06.2014 № 33)
- Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі працы з навукова-тэхнічнай дакументацыяй у электронным выглядзе ў арганізацыях Рэспублікі Беларусь (зацверджаны загадам дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 28.12.2015 № 49)
- Тэрміналагічны слоўнік “Электронны дакументаабарот: тэрміны і азначэнні” (зацверджаны загадам дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 19.10.2015 № 39)
- Метадычныя рэкамендацыі па ўключэнні дакументаў у электронным выглядзе, электронных дакументаў і інфармацыйных рэсурсаў у наменклатуры спраў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый (зацверджаны загадам дырэктара Дэпартамента ад 29.12.2017 № 56)
Інфармацыйныя сістэмы:
- Інтэрнэт-сайт «Архівы Беларусі» (распрацоўку і суправаджэнне сайта БелНДЦЭД ажыццяўляе з 1999 г.)
- База дадзеных «Рэабілітаваныя» (2002 г.)
- Праграмны пакет «Фондавы каталог» (2002 г.)
- Аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма вядзення Дзяржаўнага геральдычнага рэгістра (2005 г.)
- Інфармацыйная сістэма на кампакт-дыску «Нясвіж – культурны цэнтр Еўропы і нацыянальны помнік», на беларускай і англійскай мовах (распрацавана ў 2005 г. па замове Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА)
- Электронная карта-схема месцаў прымусовага ўтрымання на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны з даведачнымі матэрыяламі на кампакт-дыску (распрацавана ў 2005 г. па замове Беларускага фонду «Узаемаразуменне і прымірэнне»)
- Інфармацыйная сістэма на кампакт-дыску «Беларусь. Свой пасад між народамі: Факты і дакументы знешніх сувязяў у ХХ стагоддзі» (распрацавана ў 2008 г. на рускай і беларускай мовах па замове Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь)
- Інфармацыйны кампакт-дыск «Дакументальная спадчына Радзівілаў (рэестры бібліятэчных і музейных збораў Нясвіжскай ардынацыі)», які змяшчае ўзоры архіўных і кніжных калекцый магнацкага роду Радзівілаў (распрацаваны міжнароднай групай спецыялістаў пры каардынацыі БелНДЦЭД у 2009 г. у рамках работ па міжнароднаму праекту віртуальнай рэканструкцыі дакументальнай спадчыны і кніжных збораў роду Радзівілаў, якія ажыццяўляюцца пры падтрымцы ЮНЕСКА)
- Інфармацыйны кампакт-дыск «Дакументальная спадчына Рэчы Паспалітай» (распрацаваны міжнароднай групай спецыялістаў пры каардынацыі БелНДЦЭД у 2009 г. у рамках работ па праекце віртуальнай рэканструкцыі дакументальнай спадчыны і кніжных збораў роду Радзівілаў, якія ажыццяўляюцца пры падтрымцы ЮНЕСКА)
- Тыпавая аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма дзяржаўнага архіва (АІС архіва), якая забяспечвае аўтаматызацыю асноўных працэсаў у дзейнасці дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь, звязаных з камплектаваннем, улікам, забеспячэннем захаванасці, стварэннем і ўдасканаленнем навукова-даведачнага апарата і выкарыстаннем прынятых на захоўванне дакументаў (2009 г.)
- Зводная аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма дзяржаўных архіваў (АІС зводная), якая забяспечвае аўтаматызацыю працэсаў апрацоўкі і інтэграцыі статыстычнай і ўліковай інфармацыі, якая прадастаўляецца дзяржаўнымі архівамі Рэспублікі Беларусь. АІС зводная прызначана для функцыянавання ў аддзелах Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і ў абласных аддзелах па архівах і справаводству (2010 г.)
- Пошукавая сістэма «Дапаможнік»
- Інфармацыйная сістэма «Геральдыка»
У рамках работ па стварэнні электроннага атласа-даведніка «Губерня» створаны геаінфармацыйныя сістэмы на кампакт-дысках:
- «Мінская губерня на канец XVIII, сярэдзіну XIX, пачатак ХХ ст.» (2003 г.)
- «Беларускія паветы Віленскай губерні на сярэдзіну XIX ст.» (2004 г.)
- «Беларускія паветы Гродзенскай губерні на сярэдзіну XIX ст.» (2005 г.)
- «Магілёўская губерня на пачатак ХХ ст.» (2006 г)
- «Віцебская губерня на пачатак ХХ ст.» (2007 г.)