Галоўная / Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь / Гістарычная даведка
Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь
Гістарычная даведка
- Цэнтральны архіў пры Народным камісарыяце асветы Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР) (Цэнтрархіў )- з чэрвеня па жнівень 1922 г.
- Цэнтральны архіў, падпарадкаваны Цэнтральнаму Выканаўчаму Камітэту БССР (Цэнтрархіў) – па 1927 г.
- Цэнтральнае архіўнае ўпраўленне пры Прэзідыуме Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР – па верасень 1938 г.
- Цэнтральнае архіўнае ўпраўленне пры Народным камісарыяце ўнутраных спраў БССР – па красавік 1939 г.
- Архіўны аддзел Народнага камісарыята ўнутраных спраў БССР – па лістапад 1943 г.
- Аддзел дзяржаўных архіваў Народнага камісарыята ўнутраных спраў БССР – па снежань 1944 г.
- Упраўленне дзяржаўных архіваў Народнага камісарыята ўнутраных спраў БССР (у далейшым – Архіўнае ўпраўленне Міністэрства ўнутраных спраў БССР) – па 1960 г.
- Архіўнае ўпраўленне пры Савеце Міністраў БССР – па верасень 1972 г.
- Галоўнае архіўнае ўпраўленне пры Савеце Міністраў БССР (Глаўархіў) – па верасень 1991 г.
- Галоўнае архіўнае ўпраўленне пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (Глаўархіў) – па кастрычнік 1992 г.
- Камітэт па архівах і справаводству пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь – па верасень 1994 г.
- Камітэт па архівах і справаводству Рэспублікі Беларусь (з падначаленнем Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) – па студзень 1997 г.
- Дзяржаўны камітэт па архівах і справаводству Рэспублікі Беларусь (Дзяржкамархіў) – па верасень 2001 г.
- Дзяржаўная ўстанова “Нацыянальны цэнтр па архівах і справаводству”, падпарадкаваны Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь (Цэнтрархіў) – па чэрвень 2002 г.
- Камітэт па архівах і справаводству пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (Белкамархіў) – па май 2006 г.
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 2006 г. № 289 кіруючым органам у галіне архіўнай справы і арганізацыі справаводства на тэрыторыі Беларусі з’яўляецца Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.