Галоўная / Абласныя і занальныя архівы ў Гродзенскай вобласці / Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе» / Гістарычная даведка
Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе»
Гістарычная даведка
11 лістапада 1963 г. на базе скасаваных Лідскага гарадскога, Воранаўскага, Іўеўскага, Лідскага, Астравецкага, Ашмянскага і Смаргонскага раённых архіваў быў створаны Філіял Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці ў г. Лідзе.
У лютым 1996 г. філіял быў перайменаваны ў Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе.
12 чэрвеня 2002 г. архіў атрымаў назву «Навукова-метадычная ўстанова «Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе Гродзенскай вобласці».
8 студзеня 2007 г. адкрылася пасля рэканструкцыі новае архівасховішча НМУ «Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе Гродзенскай вобласці», па вул. Неўскага, 13б.
З 9 жніўня 2012 г. НМУ “Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе Гродзенскай вобласці” перайменаваны ў Установа “Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе».