Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г. Рэчыцы»


Гістарычная даведка

У лістападзе 1963 г. на базе Рэчыцкага, Брагінскага, Лоеўскага, Хойніцкага раённых архіваў, а таксама Васілевіцкага, Камарынскага гарадскіх архіваў быў утвораны філіял дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці ў горадзе Рэчыца, які абслугоўваў адпаведныя раёны.

У красавіку 1996 г. філіял быў пераўтвораны ў Занальны дзяржаўны архіў у г. Рэчыцы.

З 6 снежня 2001 г. архіў стаў насіць назву – установа “Занальны дзяржаўны архіў у г. Рэчыцы”.

З 2006 года ўстанова размяшчаецца ў рэканструяваным будынку былой вайсковай сталовай па адрасе: г. Рэчыца, вул. Нафтавікоў, 88.