Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г. Рэчыцы»
Навукова-даведачны апарат
Колькасць вопісаў — 1 537
Паказальнік да лістоў фондаў (галіновы) – 882 карт.
Міжфондавыя паказальнікі:
да дакументаў па асабоваму складу,
да натарыяльных дакументаў.
Сістэма каталогаў архіва
| Традыцыйны сістэматычны каталог | 12 028 карт. |
| Традыцыйны каталог па гісторыі адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення | 586 карт. |
| Электронны сістэматычны каталог | 24 275 карт. |
| Электронны імянны каталог па фондам асабістага паходжання | 1 263 карт. |
| Электронны тэматычны каталог “Гісторыя адміністрацыйна-тэррытарыяльнага падзелу” | 10 075 карт. |
| Электронны прадметны каталог «Узнагароджанне» | 87 карт. |
| Электронны прадметны каталог «Гісторыя прадпрыемстваў» | 55 карт. |
| Электронны тэматычны каталог БД «Пагаспадарчая кніга» | 5 902 карт. |
Дапаможныя даведачныя картатэкі
Па рашэннях Рэчыцкага гор(рай)выканкамаў аб выдзяленні зямельных участкаў для будаўніцтва гаражоўПа рашэннях Рэчыцкага гор(рай)выканкамаў аб выдзяленні жылля
Даведнікі
Даведнік па фондах архіва (1943-2010 гг.), Рэчыца, 2011
Даведнік па фондах Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы (1943-2022), 2024
Зборнікі дакументаў
“Гісторыя развіцця прадпрыемстваў Рэчыцкага раёна: Сведчанні архіўных дакументаў 1943-1955”, Рэчыца, 2013
“Гісторыя развіцця прадпрыемстваў Рэчыцкага раёна: Сведчанні архіўных дакументаў 1956-1968 гг.”, (выпуск 2), Рэчыца, 2019.
«Гісторыя развіцця прамысловых прадпрыемстваў Рэчыцкага раёна: сведчанні архіўных дакументаў. 1969–1982 гг.» (выпуск 3). Рэчыца, 2023
Паказальнікі
«Геаграфічны паказальнік да пагаспадарчых кніг. Рэчыца, 2021» (Docx, 400 Кб)
Навукова-даведачная бібліятэка архіва
778 адз. зах.
Бібліятэчны фонд архіва складаюць энцыклапедыі, даведнікі, зборнікі пастаноў урадаў СССР, РСФСР, БССР, Рэспублікі Беларусь; гісторыя Беларусі («Наша гісторыя: Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. 1927-2007 гг.»), гісторыя Вялікай Айчыннай вайны («Напярэдадні: Заходні асаблівы ваенны акруг. Канец 1939-1941г.», «Памяць Беларусі», «Гісторыя пра Усенародны партызанскі рух у Беларусі ў гады вайны»); гісторыя помнікаў прыроды Беларусі; гісторыя Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі; зборнікі дакументаў па аднаўленні правоў пацярпелых падчас рэпрэсій 20-80-х гг.; пералік навукова-тэхнічных дакументаў СССР; літаратура, якая змяшчае звесткі аб развіцці архіўнай справы, дзяржаўных архівах Рэспублікі Беларусь, БССР, СССР і іх дакументах; літаратура па археаграфіі («Беларуская археаграфія») і геральдыцы («Гербаўнік беларускай шляхты»); гісторыя праваслаўнай царквы на Віцебшчыне; перапіска М.В.Доўнар-Запольскага з дзеячамі навукі Украіны і іншыя цікавыя навуковыя працы; календары знамянальных і памятных дат Беларусі; рэспубліканскія праграмы ў сферы развіцця архіўнай справы і справаводства.
Бібліятэка ўключае таксама кнігі па мовазнаўстве, культуры, гісторыі Расіі, СССР, БССР і краін СНД, даведнікі па фондах дзяржаўных архіваў, нарматыўныя прававыя акты Рэспублікі Беларусь.