Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Аб правядзенні акцый «Архівы-школе» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»

У рамках святкавання 85-годдзя абароны г.Магілёва і акцыі «Архівы-школе» ў 3 квартале 2026 года ўстановай «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» праведзена 7 экскурсій для навучэнцаў 2 і 3 класаў сярэдняй школы № 40, 5-7, 10 класаў сярэдняй школы № 41 і студэнтаў 1, 2 курсаў гісторыка-філалагічнага факультэта УА «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова».

У ходзе экскурсіі, хлопцы даведаліся аб гісторыі стварэння архіва, асноўных напрамках яго дзейнасці, аб фондах архіва і спецыфіцы працы з імі, аб умовах захоўвання дакументаў. А таксама азнаёміліся з прадстаўленымі ў чытальнай зале архіва выставамі: «Абарона горада Магілёва», «Партызанскі рух», «Юныя героі-антыфашысты на тэрыторыі роднага горада», «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны».

Самым юным экскурсантам быў прадэманстраваны мультыплікацыйны фільм «Захавальнікі памяці», створаны ў ЗГА ў Маладзечна. Таксама хлопцам было прапанавана намаляваць малюнкі на тэму: «Свет вачыма дзяцей» з далейшай дэманстрацыяй афармлення і падшыўкі іх малюнкаў у справу.

Таксама ў рамках Года беларускай жанчыны і праекта «Беларускія жанчыны-яркія лёсы» ў чытальнай зале прадстаўлена дакументальная выстаўка, прысвечаная Чумаковай Зінаідзе Кузьмінічне – выдатніку адукацыі, Заслужанаму настаўніку Рэспублікі Беларусь, Ганароваму ветэрану педагагічнай працы, старшыні Магілёўскага гарадскога аддзялення грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын».

Падчас экскурсій дэманстраваўся дакументальны фільм: «Дзень Незалежнасці: хроніка беларускай дзяржаўнасці».

На фота: Удзельнікі экскурсій