Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г. Рэчыцы»


Характарыстыка фондаў

Колькасць фондаў: 875 фонда, 177 951 адзінак захоўвання

Храналагічны перыяд: з 1943 года па цяперашні час, маюцца асобныя дакументы з 1926 – 1927 гг.

Тэрытарыяльны ахоп:

  • Брагінскі, Лоеўскі, Рэчыцкі, Хойніцкі раёны Гомельскай вобласці
  • скасаваныя Васілевіцкі, Камарынскі раёны Гомельскай вобласці

Склад фондаў:

Большую частку фондаў архіва складаюць дакументы органаў дзяржаўнай улады і кіравання (раённых, гарадскіх і сельскіх Саветаў дэпутатаў), якія адлюстроўваюць грамадска-палітычнае жыццё і сацыяльна-эканамічнае развіццё раёнаў зоны камплектавання архіва.

У фондах раённых, гарадскіх і сельскіх Саветаў дэпутатаў утрымліваюцца звесткі аб дзейнасці камісій па ўліку шкоды, нанесенай у перыяд Вялікай Айчыннай вайны, а таксама аб аднаўленні народнай гаспадаркі ў пасляваенныя гады.

Дакументы фондаў фінансавых і планавых аддзелаў, аддзелаў статыстыкі раскрываюць сістэму і арганізацыю планавання, фінансавання, уліку і справаздачнасці.

У фондах устаноў сельскай і лясной гаспадаркі сканцэнтраваныя звесткі аб стварэнні, рэарганізацыі і дзейнасці калгасаў, саўгасаў, лясгасаў.

У архіве маюцца фонды устаноў і прамысловых прадпрыемстваў, дакументы якіх адлюстроўваюць развіццё лёгкай, харчовай, нафтавай і іншых галін прамысловасці.

У фондзе Калекцыі лічбавых копій на правах арыгіналаў дакументаў надзвычайнай Дзяржаўнай камісіі па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў і нанесенай імі шкоды грамадзянам, калектыўным гаспадаркам (калгасам), грамадскім арганізацыям, дзяржаўным прадпрыемствам і ўстановам СССР (ЧГК) па Брагінскім, Васілевіцкім, Камарынскім, Лоеўскім, Рэчыцкім, Рагачоўскім, Хойніцкім раёнах БССР, перададзеных з дзяржаўнага архіва Расійскай Федэрацыі змяшчае дакументы аб фактах злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў – пратаколы апытанняў пацярпелых, сведак, заявы грамадзян, заключэння медыцынскіх экспертаў, фотаздымкі, лісты савецкіх людзей, сагнаных у Германію, спісы расстраляных і іншыя сведчанні.

Станаўленне сістэмы аховы здароўя і сацзабеспячэння ў пасляваенны перыяд можна прасачыць па дакументах фондаў аддзелаў аховы здароўя, сацыяльнага забеспячэння райвыканкамаў і раённых бальніц.

Фонды ўстаноў народнай адукацыі ўтрымліваюць звесткі аб развіцці і ўдасканаленні вучэбна-выхаваўчай і метадычнай работы ўстаноў адукацыі.

Інфармацыя аб рабоце культурна-асветных устаноў і сродкаў масавай інфармацыі маецца ў дакументах фондаў культуры і рэдакцый газет.

Архіў захоўвае дакументы асабістага паходжання, якія змяшчаюць гісторыка-біяграфічныя звесткі пра вядомых людзей рэгіёну: ветэраны Вялікай Айчыннай вайны – Я.А. Адамовіч, М.А. Белун, Д.Ф. Банадык, Герой Савецкага Саюза Д.Д. Валенцік, І.А. Гаўрыленка, В.Л. Дзейкун, В.Ф. Даўгушова, П.П. Жураўлёў, сям’я Казачук, П.Я. Калеснікаў, А.В. Кузьмянкоў, В.М. Луцэнка, І.Д. Палякоў, Р.В. Самусеў, М.П. Радзанаў, сям’я Удавенка і A.M. Янковіч; заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь А.А. Канякін; сям’я ўрачэй Мітраховіч; заслужаны ўрач БССР П.М. Хлус; мастак Я.Э. Шаціхін.