13 верасня 2017 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылася прэзентацыя навуковага выдання «Слуцк на старых планах»
13 верасня 2017 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылася прэзентацыя навуковага выдання «Слуцк на старых планах».
Перад гасцямі выступілі дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.І.Кураш, дырэктар НГАБ З.У.Яцэвіч, намеснік дырэктара НГАБ Д.В.Лісейчыкаў, дырэктар выдавецтва «Беларусь» С.У.Пешын, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Слуцкага раённага выканаўчага камітэта М.П.Верабей, галоўны архівіст НГАБ У.М.Дзянісаў.
Сам складальнік кнігі – старшы навуковы супрацоўнік аддзела публікацыі дакуметаў НГАБ, кандыдат гістарычных навук М.А.Волкаў распавёў прысутным аб працы над кнігай, характары захоўваемых у НГАБ дакументаў, найбольш цікавых знаходках.
У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі, Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы, гістарычных факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. Танка і іншыя.
Да прэзентацыі была падрыхтавана выстава арыгіналаў найбольш цікавых дакументаў па гісторыі горада Слуцка з фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.




