Дырэктарам дзяржаўнай установы «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» прызначаны Андрэй Канстанцінавіч Дземянюк

Загадам дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь 12 ліпеня 2017 г. дырэктарам дзяржаўнай установы «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» прызначаны Андрэй Канстанцінавіч Дземянюк.

Дземянюк А. К., 1960 года нараджэння, у 1989 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага, у 2006 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працоўную дзейнасць Дземянюк А. К. пачаў у 1978 годзе. З 1997 па 2002 гг. працаваў у Сакратарыяце Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, з 2002 па 2015 гг. займаў пасаду кіраўніка справамі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Мінска, з 2015 па 2017 гг. займаў пасаду намесніка генеральнага дырэктара па ідэалогіі і сацыяльных пытаннях ДВА «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама».

12 ліпеня 2017 г дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству В. І. Кураш прадставіў Дземянюка А. К. калектыву Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.