20-22 чэрвеня 2017 года беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у 18-й Агульнай канфэрэнцыі Еўра-Азіяцкага рэгіянальнага аддзялення Міжнароднага савета архіваў (ЕЎРАЗІКА)

20-22 чэрвеня 2017 г. дэлегацыя беларускіх архівістаў на чале з дырэктарам Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.І.Курашам прыняла ўдзел у 18-й Агульнай канфэрэнцыі Еўра-Азіяцкага рэгіянальнага аддзялення Міжнароднага савета архіваў (ЕЎРАЗІКА), якая адбылася ў г. Ерэване (Рэспубліка Арменія), пасяджэнні Кансультатыўнага савета кіраўнікоў дзяржаўных архіўных службаў дзяржаў-удзельніц СНД і міжнароднай навуковай канферэнцыі «Сучасныя праблемы ў галіне камплектавання архіваў». У склад дэлегацыі ўвайшлі дырэктар Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці Г.Г.Карапузава, выконваючы абавязкі дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Я.В.Кушнова, дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы А.Я.Рыбакоў.

На 18-й Агульнай канфэрэнцыі ЕЎРАЗІКА прадстаўнікі архіўных устаноў Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кіргізіі, Кітая, Літвы, Польшчы, Расіі і Узбекістана абмеркавалі вынікі рэалізацыі плана работы аддзялення ў 2016 годзе, а таксама вынікі XVIII Міжнароднага кангрэса архіваў 2016 года ў г. Сеуле (Рэспубліка Карэя). На канферэнцыі абраны новы склад кіруючых органаў аддзялення. Дасягнута дамоўленасць аб правядзенні наступнага пасяджэння ЕЎРАЗІКА ў 2018 г. у г. Варшаве (Рэспубліка Польшча).

На пасяджэнні Кансультатыўнага савета кіраўнікоў дзяржаўных архіўных службаў дзяржаў-удзельніц СНД былі заслуханы паведамленні аб развіцці архіўнай справы ў краінах Садружнасці, справаздачу УНДІДАС аб працы інстытута як базавай арганізацыі па перападрыхтоўцы і павышэнню кваліфікацыі кадраў краін СНД па архівазнаўству, дакументазнаўству і дакументацыйнаму забеспячэнню кіравання. Адбылося абмеркаванне актуальных пытанняў развіцця супрацоўніцтва ў галіне архіўнай справы ў рамках СНД. Наступнае пасяджэнне Кансультатыўнага савета кіраўнікоў дзяржаўных архіўных службаў дзяржаў-удзельніц СНД намечана правесці ў 2018 г. у г. Маскве (Расійская Федэрацыя).

На міжнароднай навуковай канферэнцыі з дакладамі выступілі А.В.Кушнова («Актуальныя праблемы камплектавання Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у сучасных умовах») і А.Я.Рыбакоў («Збор беларускіх архіваў: сучасныя выклікі, шляхі вырашэння, перспектывы»).