24 мая 2017 г. у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшоў круглы стол «Архівы як інфармацыйная аснова гістарычных даследаванняў (да 90-годдзя Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь)»

24 мая 2017 г. у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшоў круглы стол «Архівы як інфармацыйная аснова гістарычных даследаванняў (да 90-годдзя Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь)».

З прывітальным словам да ўдзельнікаў круглага стала звярнуўся дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.І.Кураш.

У ходзе работы круглага стала адбылася прэзентацыя гісторыка-дакументальнага выдання да 90-годдзя Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь «Пройдзены шлях».

У дакладах выступоўцаў на круглым стале былі асветлены пытанні, звязаныя з дзейнасцю Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь па забеспячэнню грамадства рэтраспектыўнай інфармацыяй, публікацыяй дакументаў, удзелам архіва ў міжнародным супрацоўніцтве, а таксама асноўныя напрамкі работы дзяржаўных архіўных устаноў Рэспублікі Беларусь.

Удзельнікі круглага стала «Архівы як інфармацыйная аснова гістарычных даследаванняў (да 90-годдзя Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь) ». 24 мая 2017 г.
Удзельнікі круглага стала «Архівы як інфармацыйная аснова гістарычных даследаванняў (да 90-годдзя Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь) ». 24 мая 2017 г.