28 красавіка 2017 года адбыўся рэспубліканскі семінар «Аб эксплуатацыі Сістэмы адкрытага доступу да дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду (САДД НАФ)»

Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (Дэпартамент) сумесна з ГУ «Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі» (БелНДЦЭД) правялі рэспубліканскі семінар «Аб эксплуатацыі Сістэмы адкрытага доступу да дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду (САДД НАФ)».

На семінар прыехалі прадстаўнікі рэспубліканскіх, абласных і занальных дзяржаўных архіваў усіх шасці абласцей і горада Мінска – кіраўнікі і спецыялісты архіўных устаноў, якія ўдзельнічаюць у працэсе напаўнення САДД НАФ архіўнай інфармацыяй, усяго больш за 50 чалавек.

Перад удзельнікамі семінара з прывітальным словам выступіў дырэктар Дэпартамента В.І.Кураш, які падкрэсліў важнасць і значнасць разглядаемых на семінары пытанняў, паколькі асновай далейшага паўнавартаснага развіцця архіўнай справы з’яўляецца паспяховасць працэсаў лічбавай трансфармацыі ў галіне.

Былі заслуханы даклады і выступленні прадстаўнікоў Дэпартамента, БелНДЦЭД, НАРБ, Дзяржархіву Віцебскай вобласці. У рамках падвядзення першых вынікаў працы з САДД НАФ спецыялісты расказалі аб арганізацыйным забеспячэнні работ з САДД НАФ, аб стане, праблемах і магчымасцях сістэмы. З вялікай цікавасцю ўдзельнікамі абмяркоўваліся пытанні, якія тычацца далейшага інфармацыйнага напаўнення САДД НАФ.

Падводзячы вынікі семінара, намеснік дырэктара Дэпартамента А. А. Лядоўская нагадала аб тым, што цяперашнія дасягненні – вынік карпатлівай і шматгадовай працы архівістаў. У цяперашні час, пры нарастаючай ролі архіваў як устаноў, якія прадстаўляюць доступ да інфармацыйных рэсурсаў, дадзены накірунак неабходна развіваць. З улікам сусветнага вопыту будуць працягваць вызначацца аптымальныя патрабаванні да механізму ўзаемадзеяння карыстальнікаў з архівамі пры атрыманні аддаленага доступу да зместу дакументаў, а таксама пры прадастаўленні іншых відаў электронных паслуг дзяржархівамі.

Удзельнікі рэспубліканскага семінара «Аб эксплуатацыі Сістэмы адкрытага доступу да дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонда»

Удзельнікі рэспубліканскага семінара «Аб эксплуатацыі Сістэмы адкрытага доступу да дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонда»

Намеснік дырэктара Дэпартамента А.А.Ледаўская падвяла вынікі семінара