12 студзеня 2017 г. Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы правёў выязны практыка-арыентаваны семінар «Справаводства без памылак»

12 студзеня 2017 г. Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы (БелНДІДАС) правёў выязны практыка-арыентаваны семінар «Справаводства без памылак» на базе Кампаній Уладзіміра Граўцова (г. Мінск).

У рабоце семінара прынялі ўдзел спецыялісты, адказныя за справаводства і архівы і іншыя зацікаўленыя асобы ТАА «АГЕНЦТВА УЛАДЗІМІРА ГРАЎЦОВА», ТАА «Прафесійныя прававыя сістэмы», ТАА «Выдавецкі дом Граўцова», ТАА «Інфармацыйнае прававое агенцтва Граўцова», ТАА «Белзнешрэклама», ТАА «Медыягрупа Граўцова» і ТАА «Аптэчная справа».

З лекцыямі перад слухачамі выступіў дырэктар БелНДІДАС А.Я.Рыбакоў.

На семінары было разгледжана шырокае кола пытанняў: заканадаўства ў сферы справаводства і архіўнай справы ў Рэспубліцы Беларусь і адказнасць за яго парушэнне; правілы афармлення дакументаў згодна з Інструкцыяй па справаводству ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях; патрабаванні да арганізацыі дакументазвароту, рэгістрацыі і кантролю выканання дакументаў; парадак складання, узгаднення, зацвярджэння, афармлення і выкарыстання наменклатуры спраў арганізацыі; фарміраванне і афармленне спраў у справаводстве, адбор электронных дакументаў на архіўнае захоўванне. Асаблівая ўвага была нададзена пытаннях удасканалення арганізацыі працы з дакументамі ў электронным выглядзе, асаблівасцям электроннага дакументазвароту ў параўнанні з папяровымі дакументамі.

Семінар прайшоў у фармаце жывых зносін. Удзельнікі дыскусіі змаглі абмеркаваць хвалюючыя іх пытанні дакументавання і арганізацыі працы з дакументамі, арганізацыі іх аператыўнага захоўвання, падрыхтоўкі да перадачы на захоўванне ў архіў.

Удзельнікі семінара адзначылі высокі ўзровень праведзенага мерапрыемства і выказалі падзяку яго арганізатару.