24 лістапада 2017 г БелНДІДАС праводзіць аднадзённы семінар «Складанне і афармленне наменклатур спраў арганізацый, прыкладных і тыпавых наменклатур спраў»

У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам у цяперашні час у арганізацыях Рэспублікі Беларусь вядзецца праца па складанні наменклатур спраў на 2018 г.

У мэтах аказання дапамогі работнікам, адказным за справаводства арганізацый у складанні наменклатур спраў, навучання іх методыцы дадзенай працы, тлумачэнні і ўдакладненні адпаведных патрабаванняў сучасных нарматыўных прававых актаў і метадычных дакументаў Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы праводзіць аднадзённы семінар па тэме:

СКЛАДАННЕ І АФАРМЛЕННЕ НАМЕНКЛАТУР СПРАЎ АРГАНІЗАЦЫЙ, ПРЫКЛАДНЫХ І ТЫПАВЫХ НАМЕНКЛАТУР СПРАЎ

Дата правядзення семінара – 24 лістапада 2017 г.
Час правядзення семінара – 9:30 – 14:00.

На занятках семінара будуць разгледжаны наступныя асноўныя пытанні:

  • Патрабаванні заканадаўства Рэспублікі Беларусь да складання наменклатур спраў арганізацый.
  • Нарматыўна-метадычная і інфармацыйная аснова складання наменклатур спраў.
  • Прызначэнне, віды і функцыі наменклатур спраў.
  • Правядзенне падрыхтоўчай працы па складанні наменклатуры спраў арганізацыі.
  • Парадак складання, ўзгаднення, падпісання і зацвярджэння наменклатуры спраў структурнага падраздзялення і наменклатуры спраў арганізацыі.
  • Схемы (прынцыпы) пабудовы наменклатуры спраў арганізацыі.
  • Складанне і сістэматызацыя загалоўкаў спраў у наменклатуры спраў.
  • Правілы прысваення індэксаў спраў.
  • Вызначэнне тэрмінаў захоўвання спраў.
  • Прызначэнне, парадак і асаблівасці складання і афармлення прыкладных і тыпавых наменклатур спраў.
  • Заняткі праводзяць: дырэктар БелНДІ дакументазнаўства і архіўнай справы А.Я.Рыбакоў, эксперт-кансультант. Э.М.Давыдава і іншыя высокакваліфікаваныя спецыялісты, якія з’яўляюцца аўтарамі нарматыўных актаў, навучальных і метадычных дапаможнікаў па справаводстве і архіўнай справе.

    Семінар будзе праводзіцца па адрасе: г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55, канферэнц-зала. Пачатак у 9.30.

    Слухачам, якія прайшлі навучанне на семінары, будзе выдадзены сертыфікат устаноўленага ўзору.

    Жадаючыя прыняць удзел у семінары да 23 лістапада 2017 г. павінны патэлефанаваць і падаць заяўкі ў БелНДІДАС для атрымання і аплаты рахунак-фактуры.
    Слухачам семінара прапануецца камплект метадычнай літаратуры коштам 17 руб. 90 кап.

    Колькасць месцаў для ўдзельнікаў семінара абмежавана!

    Тэлефон для даведак: 286-75-19 (з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00 штодня).
    Кошт удзелу ў семінары 45 руб. 99 кап. без ПДВ (падстава – Падатковы кодэкс РБ гл. 34, арт. 285, 286 ад 01.01.2013 г.).

    Рэгістрацыя слухачоў у дзень правядзення семінара з 9.00 да 9.30 у ком. №15 (на падставе плацежнага даручэння).
    Нашы рэквізіты: р/з 3632923650042 у ААТ «Белінвестбанк» г. Мінска, код 739, УНП 100129230.

    УВАГА! Просім пацвердзіць удзел у семінары па кантактнай тэлефоне.

    Камплект метадычнай літаратуры:
    1. Метадычныя рэкамендацыі па афармленні вокладак спраў
    2. Метадычныя рэкамендацыі па складанні і ужыванні наменклатур спраў арганізацый, тыпавых і прыкладных наменклатур спраў
    Кошт камплекта – 17 рублёў 90 капеек.