11 кастрычніка 2017 г. у г. Мінску адбудзецца прафесійная сустрэча кіраўнікоў архіўных службаў і дзяржаўных архіўных устаноў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі
11 кастрычніка 2017 г. у г. Мінску адбудзецца прафесійная сустрэча кіраўнікоў архіўных службаў і дзяржаўных архіўных устаноў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па тэме «Дзейнасць дзяржаўных архіваў Беларусі і Расіі па забеспячэнні законных правоў грамадзян».
У рамках мерапрыемстваў адбудзецца сумеснае пасяджэнне калегій Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Федэральнага архіўнага агенцтва Расіі, на якім будзе абмеркавана пытанне аб навукова-метадычным забеспячэнні дзейнасці дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.