Сумесная выстава Гетэ Інстытута ў Беларусі і БДАНТД «Горад заўтрашняга дня»

«Горад заўтрашняга дня» – так называецца выстава, прысвечаная 100-годдзю Баўхаўза, Вышэйшай нямецкай школы будаўніцтва і мастацкага канструявання. Яна адкрылася з ініцыятывы Інстытута Гётэ ў Беларусі і экспануецца ў галерэі “Арт-Беларусь” сталічнага Палацу мастацтваў (вул. Казлова, 3). Па задуме арганізатараў, выстава прысвечана мадэрнісцкім павевам савецкай архітэктуры і будаўніцтва і іх увасабленню ў сучаснай архітэктурнай спадчыне.

У экспазіцыі шырока выкарыстоўваюцца выяўленчыя дакументы Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі.

Уваход на выставу вольны. Яна будзе працаваць штодзенна, акрамя панядзелкаў, да 25 кастрычніка.

Выстава «Горад заўтрашняга дня»

Выстава «Горад заўтрашняга дня»

Выстава «Горад заўтрашняга дня»

Выстава «Горад заўтрашняга дня»

Выстава «Горад заўтрашняга дня»

Выстава «Горад заўтрашняга дня»

Выстава «Горад заўтрашняга дня»