31 ліпеня 2019 г. адбылося пасяджэнне калегіі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь
31 ліпеня 2019 г. адбылося пасяджэнне калегіі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, на якім было разгледжана пытанне аб працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у Дэпартаменце і рэспубліканскіх архіўных установах у першым паўгоддзі 2019 г.
Калегіяй адзначана, што ў першым паўгоддзі 2019 г. дзейнасць Дэпартамента і архіўных устаноў была накіравана на своечасовае і якаснае разгляд зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб. Калегіяй рэкамендавана архіўным установам ажыццяўляць пастаянны кантроль за выкананнем патрабаванняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь па арганізацыі працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб; сістэматычна разглядаць стан работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб на пасяджэннях дырэкцыяў архіўных устаноў.
На пасяджэнні калегіі таксама была заслухана інфармацыя дырэктара НГАБ З.В.Яцэвіча «Аб працы па выкананню дзяржаўнай установай «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі» Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны».