31 мая 2019 года ўстанову «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» наведала афіцыйная дэлегацыя Мальты
31 мая 2019 года ўстанову «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» наведалі старшыня Еўрапейскага філіяла Міжнароднага савета архіваў (EURBICA) – кіраўнік Нацыянальнага архіва Мальты Чарльз Фарругія і загадчык кафедры бібліятэказнаўства, інфарматыкі і архівазнаўства факультэта медыя і навук аб ведах Універсітэта Мальты – прэзідэнт архіўнага савета Мальты, прафесар Замміт Уільям.
Падчас сустрэчы госці азнаёміліся з фондамі архіва, працай аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў, арганізацыяй правядзення тэхнічнага кантролю стану аўдыёвізуальных дакументаў, прагледзелі прапанаваныя відэаматэрыялы.
Намеснік дырэктара архіва А.М.Грыневіч падзялілася вопытам працы з кинофотофоновидеодокументами, сістэмай іх захоўвання, уліку і апісання.
Фота Дубатоўкі Г.Н.




