З 14 па 20 красавіка 2019 г. прадстаўнікі БДАКФФД ў рамках удзелу ў праекце мабільнасці Еўрапейскага Саюза МОЅТ ажыццявілі паездку ў г. Вільнюс
З 14 па 20 красавіка 2019 года прадстаўнікі БДАКФФД ў рамках удзелу ў праекце мабільнасці Еўрапейскага Саюза МОЅТ ажыццявілі паездку ў г. Вільнюс.
Падчас візіту беларускія архівісты наведалі офіс галоўнага архіварыуса Літвы, дзе былі азнаёмлены з сістэмай архіваў Літвы, вопытам работы і сучаснымі праблемамі і перспектывамі развіцця літоўскіх архіваў.
У ходзе перамоваў абодва бакі абмяняліся інфармацыяй, характарызавалай вопыт па асноўных напрамках архіўнай дзейнасці, вывучылі працу літоўскіх калегаў па аблічбоўцы, забеспячэнню захаванасці і рэстаўрацыі кинофотофоновидеодокументов. Наведалі сховішчы Літоўскага цэнтральнага дзяржаўнага архіва і Дзяржаўнага гістарычнага архіва Літвы, азнаёміліся з фондамі, выявілі профільныя аўдыёвізуальныя дакументы, вывучылі сістэму навукова-даведачнага апарата, работу чытальных залаў і аказання платных паслуг карыстальнікам, азнаёміліся з базамі дадзеных і вядзеннем уліку дакументаў.
У рамках знаёмства з гісторыка-культурнай спадчынай Літвы наведалі Літоўскую нацыянальную бібліятэку ім. Марцінаса Мажвідаса, Нацыянальны музей Палац уладароў Вялікага Княства Літоўскага, Літоўскі музей тэатра, музыкі і кіно, Гістарычны музей у г. Тракай, Вільнюсскі універсітэт, каталіцкія і праваслаўныя храмы ў Вільнюсе і Тракаі.
У ходзе візіту абодва бакі прыйшлі да дамоўленасці аб далейшым супрацоўніцтве па пытаннях лічбавання кінадакументаў і правядзенні сумесных праектаў у галіне выставачнай дзейнасці.





