Зацверджаны фармат абмену дадзенымі інфармацыйных сістэм архіваў з інфармацыйнай сістэмай архіва электронных дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь

У мэтах забеспячэння ўзаемадзеяння інфармацыйных сістэм архіваў дзяржаўных органаў, іншых арганізацый з інфармацыйнай сістэмай архіва электронных дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь і ў мэтах выканання пункта 7 Плана мерапрыемстваў па забеспячэнні ў Рэспубліцы Беларусь архіўнага захоўвання электронных дакументаў, зацверджанага Першым Намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь А.Г.Турчыным 17 кастрычніка 2018 г. № 37/226-274/334, зацверджаны фармат абмену дадзенымі інфармацыйных сістэм архіваў дзяржаўных органаў, іншых арганізацый з інфармацыйнай сістэмай архіва электронных дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь.
Азнаёміцца з фарматам абмену дадзенымі можна ў раздзеле «Нарматыўная база» / «Праца з электроннымі дакументамі».