19-20 снежня адбылася рабочая паездка дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В. І. Кураша ў Віцебскую вобласць
19-20 снежня адбылася рабочая паездка дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В. І. Кураша ў Віцебскую вобласць.
У рамках рабочай паездкі 19 снежня ў г. Віцебску В. І. Кураш сустрэўся з намеснікам Старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта В. П. Пеніным і начальнікам галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама С. П. Канапелька. Падчас сустрэчы былі абмеркаваны пытанні развіцця архіўнай справы ў рэгіёне. Таксама В. І. Кураш азнаёміўся з матэрыяльна-тэхнічнай базай Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці і прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 80-годдзю Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці і архіўных чытаннях «Архіўная справа на Віцебшчыне: гісторыя і сучаснасць», прысвечаных 100-годдзю архіўнай службы рэгіёну.
20 снежня ў г. Полацку адбылася сустрэча В. І. Кураша з кіраўніцтвам горада, на якой былі абмеркаваны пытанні ўдасканалення архіўнай справы ў Рэспубліцы Беларусь і раёне.
Падчас паездкі В. І. Кураш наведаў Занальны дзяржаўны архіў у г. Полацку і гарадскі архіў, дзе азнаёміўся з матэрыяльна-тэхнічнай базай архіўных устаноў.