19 снежня 2018 г. у Палацы Рэспублікі (г. Мінск) адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння дзяржаўных узнагарод прадстаўнікам архіўнай галіны
19 снежня 2018 г. у Палацы Рэспублікі (г. Мінск) адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння дзяржаўных узнагарод прадстаўнікам розных сфер. Па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка дзяржаўныя ўзнагароды найлепшым прадстаўнікам працоўных калектываў нашай краіны ўручаны Прэм’ер-міністрам Беларусі Сяргеем Румасам.
Высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі адзначаны і прадстаўнікі архіўнай галіны: медалём «За працоўныя заслугі» ўзнагароджана галоўны архівіст-загадчык сектарам навукова-даведачнага апарата і дакументаў XIV-XVIII стагоддзяў НГА Беларусі Альбіна Аляксандрава, медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаны галоўны архівіст-загадчык сектарам выставачнай дзейнасці аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі НГА Беларусі Уладзімір Дзянісаў. Таксама за вялікі ўклад у забеспячэнне захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду, развіццё архіўнай справы і гістарычнай навукі Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь уручана калектыву дзяржаўнай установы «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі».
Ад усёй душы віншуем калег з заслужанымі ўзнагародамі і жадаем далейшых поспехаў у прафесійнай дзейнасці ўсяго калектыву архіва!




