10-13 снежня дэлегацыя Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь знаходзілася ў службовай камандзіроўцы ў г. Маскат (Султанат Аман)

Дэлегацыя Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь у складзе дырэктара Дэпартамента В. І. Кураша і дырэктара Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы А. Я. Рыбакова з 10.12.2018 па 13.12.2018 знаходзілася ў службовай камандзіроўцы ў г. Маскат (Султанат Аман), дзе прыняла ўдзел у перамовах аб беларуска-аманскім супрацоўніцтве ў сферы архіўнай справы і справаводства.

У рамках Праграмы візіту члены беларускай дэлегацыі 11 снежня 2018 г. наведалі Нацыянальнае кіраванне дакументацыі і архіваў Султанату Аман, дзе азнаёміліся з асноўнымі напрамкамі дзейнасці гэтай ўрадавай ўстановы і працай усіх яго падраздзяленняў. У ходзе афіцыйнай сустрэчы дырэктара Дэпартамента В. І. Кураша са старшынёй Нацыянальнага кіравання Хамадам бен Махамедам аль-Давайяні былі абмеркаваны пытанні магчымага двухбаковага супрацоўніцтва беларускіх і аманскіх архівістаў. Беларускім бокам для разгляду былі ўнесены прапановы па арганізацыі сумесных выстаў архіўных дакументаў, удзелу архівістаў дзвюх краін у арганізуемых імі канферэнцыях, семінарах, сімпозіумах, арганізацыі стажыровак аманскіх архівістаў ў беларускіх архівах і іншых дзяржаўных архіўных установах і беларускіх архівістаў у архіўных установах Султаната Аман, абмену навукова-метадычнай літаратурай па пытаннях архіўнай справы і справаводства, арганізацыі навучальных курсаў для аманскіх архівістаў (магчыма на базе гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта). Аманскія калегі з цікавасцю паставіліся да прапаноў беларускага боку, прапанаваўшы заключыць Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж архіўнымі службамі Беларусі і Амана.

Таксама В. І. Кураш падрабязна праінфармаваў Х. аль-Давайяні аб дзейнасці Еўраазіяцкага рэгіянальнага аддзялення Міжнароднага савета архіваў (ЕВРАЗИКА) і прапанаваў аманскім калегам разгледзець пытанне аб удзеле ў яго працы ў якасці паўнамоцнага члена або назіральніка.

12 снежня 2018 г. беларуская дэлегацыя наведала Парламент Султанату Аман, дзе адбылася сустрэча дырэктара Дэпартамента В. І. Кураша з намеснікам Старшыні Парламента Махамедам Абубакарам Салім аль-Гассані.

У ходзе візіту беларускай дэлегацыі ў Султанат Аман былі дасягнуты дамоўленасці аб арганізацыі двухбаковага супрацоўніцтва архіўных службаў Беларусі і Амана па розных напрамках дзейнасці ў сферы архіўнай справы і справаводства, якія могуць быць рэалізаваны ў 2019-2020 і наступных гадах.

Дэлегацыя Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь на перамовах аб беларуска-аманскім супрацоўніцтве ў сферы архіўнай справы і справаводства ў г. Маскат (Султанат Аман)