Калектыў БелНДІДАС павіншаваў намесніка дырэктара інстытута па навуковай рабоце, кандыдата гістарычных навук Сяргея Уладзіміравіча Жумаря з юбілеем

19 лістапада 2018 года ў БелНДІДАС адбылося пашыранае пасяджэнне Вучонага савета, прымеркаванае да 60-годдзя з Дня нараджэння намесніка дырэктара інстытута па навуковай рабоце, кандыдата гістарычных навук Сяргея Уладзіміравіча Жумаря. З віншаваннямі і ўручэннем Ганаровай граматы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь выступіў першы намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Вольга Уладзіміраўна Бірукова. Павіншаваць юбіляра і ўручыць каштоўны падарунак ад калектыву Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі прыйшлі дырэктар архіва Дзмітрый Уладзіміравіч Яцэвіч і яго намеснікі Ірына Іванаўна Каўганава і Дзяніс Васільевіч Лісейчыкаў. Гэтак жа цёплыя і шчырыя віншаванні прагучалі і ад работнікаў інстытута.

Паважаны Сяргей Уладзіміравіч, хай па-ранейшаму будзе светлым і добрым свет усярэдзіне Вас, няхай кожны дзень прыносіць карысць і надзею, хай для трывог душы не будзе прычын, хай ані не аслабее Ваша здароўе і не пакіне аптымізм. З новай шчаслівай старонкай Вашага Жыцця!