Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Барысаве» ў Дзень ведаў традыцыйна праводзіць патрыятычныя ўрокі для мясцовых школьнікаў у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе»

Падчас такіх сустрэч архівісты расказваюць навучэнцам сярэдніх школ г.Барысава аб гісторыі роднага краю, важнасці захавання гістарычнай памяці і спецыфіцы архіўнай працы. Галоўным элементам такіх урокаў стаў арганізаваны кіналекторый, у рамках якога школьнікам прадэманстравалі хранікальна-дакументальны фільм «Дзень Незалежнасці: хроніка беларускай дзяржаўнасці» (падрыхтавана Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў (БДАКФФД)).

На фота: Удзельнікі мерапрыемства