7 лістапада 2018 года адбылося ўрачыстае адкрыццё новага будынка ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Слуцку»

7 лістапада 2018 года адбылося ўрачыстае адкрыццё новага будынка ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Слуцку».

На цырымоніі прысутнічалі старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта А. М. Ісачанка, намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В. А. Лядоўская, намеснік старшыні Слуцкага раённага выканаўчага камітэта В. С. Каралёў, генеральны дырэктар ААТ «Будтрэст №3 ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі» С. К. Драждзянюк і іншыя ганаровыя госці.

Будаўніцтва будынка для архіва вялося ў рамках інвестыцыйнай праграмы Мінскай вобласці. Затрачана больш за 2,8 млн. рублёў. Агульная плошча будынка архіва складае 2177. кв. метраў. Плошчы архівасховішчаў павялічаны ў тры разы і складаюць 660 кв. метраў. Змяшчальнасць архівасховішчаў разлічана на 440 000 спраў. Архіў адказвае ўсім сучасным патрабаванням як для забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь, так і для працы архівістаў і наведвальнікаў архіва. Будынак абсталяваны мабільнымі стэлажамі, сучаснымі сістэмамі вентыляцыі і відэаназірання, ахоўнай і пажарнай сігналізацыяй, міні-кацельняй. У архіве прадугледжаны выставачны і чытальныя залы. Маецца лакальная вылічальная сетка для працы з тыпавой архіўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмай. Набыта сканавальнае і камп’ютэрнае абсталяванне.

Ганаровае адкрыццё новага будынку ЗДА ў г. Слуцку

Новы будынак ЗДА ў г. Слуцку