У Занальным дзяржаўны архіў у г. Рэчыцы да 73-й гадавіны перамогі СССР над нацысцкай Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг. арганізавана выстава
Ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Рэчыцы» да 73-й гадавіны перамогі СССР над нацысцкай Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг. арганізавана выстава «Памяць аб злачынствах нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Рэчыцкага раёна ў архіўных дакументах».
6 лістапада 2018 года выставу наведалі члены Рэчыцкага раённага Савета ветэранаў вайны і працы, на якой яны азнаёміліся з архіўнымі дакументамі, якія адлюстроўваюць палітыку немцаў у дачыненні да савецкіх грамадзян, і выслухалі каментары супрацоўнікаў архіва да выставы. Таксама для гасцей была праведзена экскурсія па архіве.


