17-18 кастрычніка дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В. І. Кураш наведаў Брэсцкую вобласць
17-18 кастрычніка адбылася рабочая паездка дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В. І. Кураша ў Брэсцкую вобласць.
Падчас паездкі В. І. Кураш наведаў Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці і Занальны дзяржаўны архіў у г. Кобрыне, дзе азнаёміўся з матэрыяльна-тэхнічнай базай архіўных устаноў. У Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці дырэктар Дэпартамента В. І. Кураш прыняў удзел у адкрыцці другога этапу прафесійнага конкурсу «Лепшы архівіст Беларусі».
У рамках рабочай паездкі адбылася сустрэча з начальнікам галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама С. А. Каліноўскім на якой былі абмеркаваны пытанні развіцця архіўнай справы ў рэгіёне.