17-18 кастрычніка адбыўся другі этап прафесійнага конкурсу «Лепшы архівіст Беларусі»
17-18 кастрычніка ў г. Брэсце на базе Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці адбыўся завяршальны этап і падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу «Лепшы архівіст Беларусі». У конкурсе прынялі ўдзел 17 архівістаў.
Арганізатарамі конкурсу выступілі Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і грамадскае аб’яднанне «Беларускае таварыства архівістаў» пры падтрымцы Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.
Задачамі конкурсу былі выяўленне і падтрымка лепшых архівістаў, якія паказалі высокі ўзровень прафесіяналізму, а таксама фарміраванне станоўчага вобразу архіўнай галіны і павышэнне грамадскага статусу прафесіі архівіста, актывізацыя пазнавальнай дзейнасці архівістаў да гісторыі Беларусі на базе архіўных дакументаў.
Конкурс праводзіўся ў два этапы. На першым этапе канкурсантамі былі прадстаўлены работы па тэме «Малая радзіма ў дакументах Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь». Другі этап конкурсу праводзіўся ў выглядзе рашэння тэарэтычных і практычных заданняў па прававых асновах дзейнасці дзяржаўных архіўных устаноў.
Па выніках конкурсу ўзнагароджаны:
….дыпломам I ступені – Кузіна Святлана Юр’еўна, загадчык аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Кобрыне»;
….дыпломам II ступені – Агеенка Таццяна Мікалаеўна, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі дзяржаўнай установы «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь»;
….дыплом III ступені – Фядотава-Шнер Наталля Алегаўна, вядучы архівіст аддзела фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду ўстановы «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці».
Спецыяльнага прыза рэдакцыі часопіса «Архівы і справаводства» (камплект часопіса за 2018 год) была ўдастоена Градоўка Юлія Іванаўна, вядучы архівіст установы ЗГА у г. Оршы, якая заняла па выніках конкурсу чацвёртае месца.
Пераможцы конкурсу таксама ўзнагароджаны прызамі Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.


