22 жніўня 2018 г. адбылася сустрэча В. У. Біруковай з Дз. Фраловым па пытаннях лічбавання архіўных дакументаў
22 жніўня 2018 г. адбылася сустрэча першага намесніка дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В. У. Біруковай з начальнікам напрамка па развіцці і сувязях з Расіяй і краінамі былога СССР, кіраўніком праекта па мікрафільмаванню Нацыянальнага архіва Фінляндыі Дзмітрыем Фраловым. У сустрэчы прыняў удзел начальнік аддзела арганізацыйнай працы, інфармацыі і выкарыстання дакументаў Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Г. С. Жаўняркевіч.
Удзельнікі сустрэчы праінфармавалі адзін аднаго аб стане работы ў дзяржаўных архівах Беларусі і Фінляндыі па алічбоўцы архіўных дакументаў і іх захоўванні.
Асобна ў ходзе сустрэчы былі закрануты пытанні доступу да архіўных дакументаў і інфармацыйнаму забеспячэнню карыстальнікаў.
