15-16 чэрвеня 2018 года прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў прынялі ўдзел у працы журы конкурсу «За кадрам: ад гісторыі сям’і да гісторыі супольнасці»
15-16 чэрвеня 2018 года прадстаўнікі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» прынялі ўдзел у працы журы конкурсу «За кадрам: ад гісторыі сям’і да гісторыі супольнасці», арганізаваным прадстаўніцтвам Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Германіі і EUSTORY K?rber Foundation, які праходзіў у мемарыяльным музеі-майстэрні З. І. Азгура. Конкурс праводзіўся ў рамках праекта «Конкурсы па гісторыі ў Беларусі, Грузіі, Малдове і Украіне». Асноўнымі мэтамі конкурсу «За кадрам: ад гісторыі сям’і да гісторыі супольнасці» з’яўляюцца: стымуляванне вывучэння гісторыі праз даследчую і праектную дзейнасць, атрыманне ўдзельнікамі навыкаў працы з фотадакументамі з сямейнага або публічнага архіва і іх аналізам, папулярызацыя конкурсаў па гісторыі.

