27 красавіка 2018 года ў Мінску адбылося пасяджэнне нацыянальнага тэхнічнага камітэта па стандартызацыі ТК BY 28 «Упраўленне дакументамі»

27 красавіка 2018 года ў Мінску адбылося пасяджэнне нацыянальнага тэхнічнага камітэта па стандартызацыі ТК BY 28 «Упраўленне дакументамі», у якім прынялі ўдзел паўнамоцныя прадстаўнікі арганізацый-членаў тэхнічнага камітэта: Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, дзяржаўная ўстанова «Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі», установа «Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы», установа «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі», навукова-вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Беларускі дзяржаўны інстытут стандартызацыі і сертыфікацыі», ТАА «Электронная справа» і інш.

Асноўнымі пытаннямі, вынесенымі на парадак дня, з’яўляліся разгляд справаздачы аб дзейнасці нацыянальнага тэхнічнага камітэта па стандартызацыі ТК BY 28 «Упраўленне дакументамі», абнаўленне складу нацыянальнага тэхнічнага камітэта па стандартызацыі ТК BY 28 «Упраўленне дакументамі», а таксама план стандартызацыі ў галіне кіравання дакументамі.

Шляхам галасавання прынята рашэнне аб уключэнні ў склад нацыянальнага тэхнічнага камітэта па стандартызацыі ТК BY 28 «Упраўленне дакументамі» двух суб’ектаў тэхнічнага нармавання і стандартызацыі – ТАА «ДатаБокс Архіўныя Сістэмы» і ТАА «Дуал Лаб. Бел».

Таксама на пасяджэнні нацыянальнага тэхнічнага камітэта па стандартызацыі разглядалася пытанне аб нарматыўна-тэхнічнай экспертызе праекта папярэдняга дзяржаўнага стандарту Рэспублікі Беларусь СТБ П ISO 30300-2011 «Інфармацыя і дакументацыя. Сістэмы кіравання дакументамі. Асноўныя палажэнні і слоўнік».

Удзельнікі пасяджэння адобрылі справаздачу аб дзейнасці нацыянальнага тэхнічнага камітэта па стандартызацыі ТК BY 28 «Упраўленне дакументамі», а таксама план стандартызацыі ў галіне кіравання дакументамі на бліжэйшы час.