10 мая 2018 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылася прэзентацыя 5-га тома навуковага выдання «Гербоўнік беларускай шляхты»
10 мая 2018 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылася прэзентацыя 5-га тома навуковага выдання «Гербоўнік беларускай шляхты» (літара Д). Перад гасцямі выступілі дырэктар НГА Беларусі Д. У. Яцэвіч, намеснік дырэктара НГА Беларусі Д. В. Лісейчыкаў, начальнік аддзела арганізацыйнай працы, інфармацыі і выкарыстання дакументаў Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Р. С. Жаўняркевіч, загадчык кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу гістарычнага факультэта БДУ В. С. Макарэвіч, доктар гістарычных навук, прафесар, загадчык цэнтра спецыяльных гістарычных навук і антрапалогіі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі В. Ф. Голубеў, галоўны архівіст – загадчык сектара рэдакцыйна-выдавецкай падрыхтоўкі аддзела публікацыі дакументаў НГА Беларусі В. В. Урублеўскі, вядучы спецыяліст аддзела маркетынгу выдавецтва «Беларусь» А. А. Садоўская.
Кіраўнік аўтарскага калектыву тома – супрацоўнік НГА Беларусі Я. С. Глінскі распавёў пра асаблівасці выдання ў цэлым і 5-га тома ў прыватнасці, пра спецыфіку работы па распрацоўцы неабходных архіўных крыніц, а таксама падзяліўся планамі па падрыхтоўцы наступных тамоў.
У мерапрыемстве таксама ўзялі ўдзел прадстаўнікі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, гістарычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта, а таксама даследчыкі-генеолагі, краязнаўцы і студэнты.
Выхад кнігі стаў магчымы дзякуючы супрацоўніцтву Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі і выдавецтва «Беларусь».
Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава архіўных дакументаў, якія былі выкарыстаны пры напісанні тома».