Аб правядзенні навучальнага мерапрыемства супрацоўнікамі Дзяржархіва у г.Оршы
26 лістапада 2026 года для спецыялістаў фінансавага аддзела Талачынскага райвыканкама архівістам 1 катэгорыі аддзела фарміравання НАФ Дзяржархіва ў г.Оршы Катлоўскай Наталляй было праведзена навучальнае мерапрыемства на тэму «Забеспячэнне архіўнага захоўвання электронных дакументаў арганізацыі».
Спецыялісты аддзела былі азнаёмлены з нарматыўнымі прававымі актамі і метадычнымі дакументамі. У ходзе мерапрыемства былі разгледжаны пытанні аб фарміраванні электронных спраў у СЭД і пашырэнні пераліку электронных дакументаў, якія адпраўляюцца.
На фота: Архівіст 1-ай катэгорыі аддзела фарміравання НАФ Дзяржархіва ў г.Оршы Катлоўская Наталля праводзіць навучальнае мерапрыемства для спецыялістаў фінансавага аддзела Талачынскага райвыканкама
![]() |

