Работнікі БДАМЛМ і БДАНТД наведалі Дні казахстанскага кіно ў кінатэатры «Перамога»
26 лістапада 2026 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) сумесна з калегамі з Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі (далей – БДАНТД) наведалі спецыяльны паказ гістарычнага фільма «Султан Бейбарс» у сталічным кінатэатры «Перамога».
Кінапаказ адбыўся ў рамках Дзён казахстанскага кіно ў Мінску, прымеркаваных да 35-годдзя Незалежнасці Рэспублікі Казахстан. У праграму трохдзённага культурнага форуму (з 25 па 27 лістапада) увайшлі шэсць разнажанравых карцін розных гадоў.
Асаблівую цікавасць у прадстаўнікоў архіўнай галіны выклікала дэманстрацыя маштабнай гістарычнай драмы «Султан Бейбарс» (1989 г.), якая па праву ўвайшла у залаты фонд Кінастудыі «Казахфильм». Спецыяльна да мінскіх паказаў стужка была аблічбаваная і адрэстаўраваная спецыялістамі студыі, дзякуючы чаму гледачы змаглі ацаніць манументальнае палатно ў высокай сучаснай якасці, якое захавала пры гэтым аўтэнтычную эстэтыку плёнкавага кіно.
Для архівістаў прагляд адрэстаўраванага кінематаграфічнага шэдэўра стаў наглядным прыкладам высокага прафесіяналізму ў справе захавання, рэстаўрацыі і актуалізацыі аўдыёвізуальнай спадчыны.
![]() |
| 1. Работнікі БДАМЛМ на мерапрыемстве Дні казахстанскага кіно |
![]() |
| 2. Работнікі БДАНТД на мерапрыемстве Дні казахстанскага кіно |
![]() |
| 3. Выступ казахскага прадзюсара Тасбалат Мерэкенава |



