«У адказе за інфармацыю»: дырэктар занальнага дзяржархіва ў г.Маладзечна выступіла на школьным праекце «ШАГ»
У рамках рэспубліканскага праекта «ШАГ» у ДУА «Сярэдняя школа №12 г.Маладзечна» прайшло мерапрыемства на тэму «Беларусь пачынаецца з мяне. Навыкі 2030». Запрошаным спікерам стала Іна Пудакевіч – дырэктар занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Маладзечне.
Уся яе прафесійная дзейнасць звязана з інфармацыяй: яе зборам, аналізам і забеспячэннем захаванасці. Змяняюцца толькі мэты, носьбіты і фарматы (ад канвергентных журналісцкіх матэрыялаў да архіўных фондаў), але нязменнай застаецца адказнасць за кожны факт і дакумент.
Спікер расказала школьнікам аб эвалюцыі інфармацыі, лічбавых выкліках і прафесіях, звязаных з апрацоўкай дадзеных. Асобна былі закрануты пытанні дзяржаўнай абароны інфармацыі, у тым ліку персанальныя дадзеныя грамадзян.
Пяройдучы да тэмы архіваў, Іна Пудакевіч патлумачыла, як адбываецца экспертыза каштоўнасці дакументаў і чаму важна ўмець выяўляць галоўнае сярод інфармацыйнага шуму. Яна адзначыла, што сучасны архіў – гэта высокатэхналагічная структура, дзе лічбавая трансфармацыя і электронны дакументаабарот суседнічаюць з папяровымі носьбітамі. Гэта патрабуе забеспячэння юрыдычнай значнасці і доўгатэрміновай захаванасці электронных дакументаў.
Частка сустрэчы была прысвечана лічбавай гігіене. Спікер пазначыла рызыкі зносін у сетцы і пагрозу дыпфейкаў, а таксама прадставіла «Аптэчку лічбавай бяспекі». У яе ўвайшлі практычныя рэкамендацыі: правяраць інфармацыю, крытычна ацэньваць кантэнт, берагчы асабістыя дадзеныя і не паддавацца правакацыям у сетцы.
У завяршэнне ўдзельнікі абмеркавалі ролю штучнага інтэлекту. Школьнікі падзяліліся вопытам выкарыстання нейрасетак у вучобе і разам са спікерам паразважалі, ці зможа ШІ замяніць чалавека ў працы з інфармацыяй. Наглядным вынікам сустрэчы стаў прагляд выпуску медыяпраекта «Архіўны веснік», дапоўненага з дапамогай ШІ, што паказала: пры любых тэхналогіях менавіта чалавек застаецца адказным за выкарыстанне, захаванасць і праўдзівасць інфармацыі.
На фота: Падчас мерапрыемства
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |




