Вернутыя з забыцця: пошукавая работа жлобінскіх школьнікаў адзначана ў мемарыяльным комплексе «Ала»
Пошукавая праца настаўніка гісторыі ДУА «Сярэдняя школа №9 г.Жлобіна» Ірыны Уладзіміраўны Піменавай і яе вучняў пачалася з абласнога конкурсу «Юны архівіст», дзе яны разам даследавалі лесы сясцер-партызанак Вольгі і Марыі Халецкіх па дакументах асабістага паходжання, якія захоўваюцца ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне».
Вывучаючы лічбавыя копіі дакументаў Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў і прычыненага імі ўрону грамадзянам, калектыўным гаспадаркам (калгасам), грамадскім арганізацыям, дзяржаўным прадпрыемствам і ўстановам СССР (ЧДК), Ірына Уладзіміраўна знайшла запіс Кароткавічскай школы, 14-гадовым Васілем Говарам. Падлетак расказаў пра тыя страшныя падзеі і пра тое, што ўсю яго сям’ю (маці, траіх братоў і дзвюх сясцер) расстралялі немцы. Гэтая знаходка паклала пачатак новаму даследаванню, дзякуючы якому імены членаў сям’і Говар, якія раней не значыліся на мемарыяльнай дошцы, афіцыйна ўнеслі ў спісы мірных жыхароў вескі Ала Парыцкага (цяпер Светлагорскага) раена, якія загінулі ад рук фашыстаў.
24 лістапада 2026 г. для вучняў 8-х класаў была арганізавана паездка ў мемарыяльны комплекс «Ала», дзе вучні наведалі музей і пазнаеміліся з яго экспазіцыяй. З уступным словам перад вучнямі выступіла супрацоўнік архіва І.М.Елісеева, якая расказала пра магчымасці пошуку архіўных звестак па весцы Ала. А завяршылася сустрэча прыемнай і важнай падзеяй: педагог і юныя даследчыкі атрымалі заслужаную ўзнагароду – падзяку ад Светлагорскага гісторыка-краязнаўчага музея і мемарыяльнага комплексу «Ала» за ўклад у захаванне памяці аб ахвярах вайны.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
| 1-5. У час наведвання мемарыяльнага комплексу «Ала» навучэнцамі СШ №9 г.Жлобіна» |





