Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Экскурсія для супрацоўнікаў Палаты падатковых кансультантаў прайшла ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь

17 лістапада 2026 года ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) адбылася экскурсія для супрацоўнікаў Палаты падатковых кансультантаў.

З прывітальным словам да гасцей звярнулася дырэктар НАРБ Алена Аляксандраўна Стуканава. Яна расказала аб асноўных напрамках дзейнасці ўстановы, а таксама аб вялікай працы, якая праводзіцца ў архіве ў галіне публікацыйнай і выставачнай дзейнасці.

Загадчыца аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі НАРБ Маргарыта Анатолеўна Старасценка правяла экскурсію па архіве, расказала аб яго гісторыі, складзе і асаблівасцях захоўвання дакументаў. Падчас экскурсіі наведвальнікі азнаёміліся з архіўнымі дакументамі, якія адлюстроўваюць эвалюцыю сістэмы падаткаабкладання, вытокі фінансавай справы і ключавыя этапы станаўлення эканомікі нашай краіны. Таксама былі прадстаўлены дакументы па гісторыі партызанскага руху і аб злачынствах нямецкіх акупацыйных улад супраць грамадзянскага насельніцтва, аб вывазе мірных жыхароў БССР на прымусовыя работы ў Германію.

Госці наведалі чытальную залу НАРБ і архівасховішчы, дзе ім былі прадэманстраваны дакументы партызанскіх фарміраванняў. Таксама ўдзельнікі экскурсіі азнаёміліся з выстаўкамі «Лідэры. Працаўніцы. Лёсы» і «Нам не забыць чэрвеньскі гэты дзень…».

Інфармацыя прадастаўлена загадчыцай аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі М.А.Старасценка.

 

1. З прывітальным словам да прысутных выступіў дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.А.Стуканава
2. Загадчык аддзела М.А.Старасценка расказала аб дакументах перыяду Вялікай Айчыннай вайны.
3. Загадчык аддзела М.А.Старасценка расказала аб дакументах перыяду Вялікай Айчыннай вайны.
4. Загадчык аддзела М.А.Старасценка расказала аб дакументах перыяду Вялікай Айчыннай вайны.