Аб правядзенні адзінага дня інфармавання «Беларускі каравай – 2026: харчовая бяспека краіны»
19 лістапада 2026 года ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры» было арганізавана правядзенне адзінага дня інфармавання «Беларускі каравай – 2026: харчовая бяспека краіны». Асаблівая ўвага была ўдзелена ключавым напрамкам сацыяльна-эканамічнай стратэгіі беларускай дзяржавы.
Размова ішла аб якасці беларускіх тавараў, развіцці аграпрамысловага комплексу, вытворчасці прадукцыі (малаку, жывёлы на адкорме, птушкі, збожжа, рапсу і буракоў) у сельскагаспадарчых арганізацыях і сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, а таксама аб выніках уборачнай кампаніі 2026 года.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
| 1-4. У час правядзення адзінага дня інфармавання. |




